Вопрос, который вызвал трудности
Характеристика Свиста из повести Жураулины крык, ну или кого нибудь характеристика!!! пожалуйста!! завтра нужно сдать этоо
Ответ экспертов Учись.Ru
Чтобы дать полноценный ответ, был привлечён специалист, который хорошо разбирается в теме.
После обсуждения с другими специалистами сервиса мы пришли к выводу, что правильный ответ на ваш вопрос будет звучать следующим образом:
Віцька Свіст з аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” – вясёлы і знаходлівы салдат у групцы байцоў, што засталіся бараніць адыход нашых войскаў на пераездзе. Ён жартуе і намагаецца дапамагчы таварышам забыцца на тое, што іх, хутчэй за ўсё, чакае смерць.
Свіст – шчодры і добразычлівы чалавек, нягледзячы на тое, што ў мінулым ён нарабіў памылак і пасядзеў у турме за абкраданне дзяржавы. Магчыма, менавіта там ён зразумеў сваю памылку і стараўся выправіцца. Найбольш чалавечнасць і сумленнасць Віцькі Свіста праявілася ў эпізодзе з салам. Іншы на месцы Свіста мог змаўчаць і ціхенька з’есці сала ўдваіх з Пшанічным. Але толькі не Віцька Свіст. Ён разумеў, што ўсе галодныя. Вядома, не вельмі добра, што ён і тут выкарыстаў падман, але намер ягоны быў сумленны і шчыры – накарміць усіх таварышаў.
Калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, Свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, кінуўшы таварышаў. Ён мужна і адважна да самага канца змагаецца і дапамагае не здавацца іншым.
Выпрабаванне сумлення Віцька Свіст вытрымлівае, не гледзячы на сваё крымінальнае мінулае. Васіль Быкаў, такім чынам, паказаў нам, што ў кожнага ў жыцці могуць здарацца цяжкія памылкі, але і ў кожнага ёсць шанец іх выправіць і застацца годным чалавекам.